Гарадзеншчына чытае Янку Купалу і Якуба Коласа
На Гарадзеншчыне пачаўся абласны чэлендж “Класічна…Патрыятычна”, прысвечаны 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Да абласнога чэленджа ўжо далучылася Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Да чэленджа можа далучыцца і любы чалавек, якога засталі за чытаннем твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ, аўтобусны прыпынак і г.д. А фотаздымкі неабходна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected]
Беларускае Радыё Рацыя
