“Гарадзеншчына рэпарцёрская” ад Яна Хведчына



Фатограф Ян Хведчын, што супрацоўнічае з рознымі незалежнымі СМІ, прадставіў у Гародні ў выставачным цэнтры «Фестывальны» да Дня горада свой праект «Гарадзеншчына рэпарцёрская».

Кажа Ян Хведчын:

– На гэтай выставе прадстаўленыя розныя здымкі, зробленыя ў розных краях Гарадзенскай вобласці. Адзін з іх перамог у конкурсе ва Украіне, заняўшы трэцяе месца.

У экспазіцыі некалькі здымкаў, якія Ян Хведчын зрабіў за апошні месяц сваёй рэпарцёрскай працы

– Прадстаўлены здымкі з 2017 па 2019 год. Некаторыя з іх зробленыя ў апошні момант. А апошні зроблены 1 верасня.

Паглядзець працы Яна Хведчына магчыма цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя