Выдавецтва “ЮрСаПрынт” прадставіла свае кнігі ў Ізраілі



Рэдактар гарадзенскага выдавецтва “ЮрСаПрынт” Аляксандр Рыжы наведаў Ізраіль і прадставіў там выданні па гісторыі горада. Асноўнай кніга, дзеля якой гарадзенца запрасілілі ў ізраільскі горад Беэр-Шэва, была кніга пра Лізу Чапнік «Шлях дзяўчыны з Гародні».

i9

Ліза Чапнік нарадзілася ў Гародні, а ў час ІІ сусветнай вайны ўзначальвала падпольны антыфашысцкі камітэт у Беластоку. Гераіня кнігі, якой зараз 93 гады, прысутнічала на сустрэчы.

Гаворыць Аляксандр Рыжы:

– У Ізраіль мы трапілі па запрашэнні сям’і Чапнік-Машавіцкіх, менавіта Машавіцкіх, бо гэта сын вядомый Лізы Чапнік, які нас прымаў. І таксама па запрашэнні мэрыі горада Беэр-Шэва, якая ладзіла прэзентацыю гэтай кнігі ў школе. Гэта былі не толькі сустрэчы былых грамадзянаў Савецкага Саюза. Яна ладзілася таксама для школьнікаў, якіх было вельмі шмат. Ім было ўсё цікава. І ўвогуле яна праходзіла на іўрыце.

Гарадзенец завёз у Ізраіль каля дзясятка кілаграмаў кніг па гісторыі гораду, сярод якіх былі кнігі гарадзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна і гісторыка Андрэя Чарнякевіча.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя