Гарадзенскай этнакраме „Цудоўня” скасавалі дамову арэнды
Гарадзенская этнакрама „Цудоўня” пазбаўлена магчымасці ажыццяўляць гандлёвую дзейнасць. Арандатар памяшкання разарваў дамову з уласнікам крамы Андрэем Несцяровічам. Відавочны ціск на краму і ўласніка: пасля шэрагу праверак, нарэшце – пазбаўленне права гандлю.
Цяпер гэтая беларуская, паводле зместу, крама, патрабуе грамадскай дапамогі, каб выжыць. Кажа Андрэй Нецяровіч:
– Будзем старацца захаваць сваё месцазнаходжанне. Адпаведна, пры тым, што мы не можам цяпер зарабляць тут, нам усё роўна трэба захаваць за сабой гэтае памяшканне. Трэба нейкім чынам ізгаліцца так, каб нават не ажыццяўляючы дзейнасць, гэтае памяшканне, як мінімум, пуставала. Каб сюды не ўсяліўся хтосьці іншы. Таму падтрымлівайце фінансава, капейчынай, хто можа юрыдычна, каб падказаць, што рабіць у гэтай сітуацыі. Будзем таксама ўдзячныя што за маральную падтрымку, што за фінансавую, што за кансультацыйную.
У памяшканні працягваюць працаваць крама „Кубік” і „33 камоды”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня