Гарадзенская “Адметнасць” пашырае асартымент нацыянальнага
Крама “Адметнасць”, што знаходзіцца ў цэнтры Гародні на Кірава, 3, пашырае асартымент працукцыі на нацыянальную, беларускую тэматыку.
Распавядае кіраўнік “Адметнасці” Сяргей Верамеенка:
– Зрабілі новыя налепкі. А таксама новыя магніцікі ў нас будуць, каля 300 розных відаў. Так што прыходзьце, калі ласка, запрашаем! Ёсць новыя вышываначкі, майкі, майкі з “Дзецюкамі”. Асартымент шырокі і цэны вельмі прывабныя.
Сяргей Верамеенка адзначае, што пастаянных кліентаў у “Адметнасці” чакаюць зніжкі і падарункавыя сертыфікаты.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
