Гарадзенская “Адметнасць” прапануе сваім пакупнікам вялікія зніжкі
Гараденская крама беларускіх колераў “Адметнасць”, якой кіруе прадпрымальнік і грамадскі дзеяч Сяргей Верамеенка, прапануе сваім пакупнікам вялікія зніжкі.
Распавядае Сяргей Верамеенка:
– Да лета мы прапануем зніжкі ў нашай краме – ад 10 да 30 працэнтаў. На жаль, на тыя тавары, якія мы бярэм з фабрыкі і ад прадпрымальнікаў, мы не можам рабіць занадта вялікія зніжкі. Але тым не менш усё роўна будзем. А вось на нашыя тавары, на тавары нашай вытворчасці, калі ласка, прыходзьце, гандлюйцеся, будзем самі вам прапаноўваць добрыя зніжкі, асабліва на тыя тавары, якія вам прыдадуцца летам – на цішоткі, вышыванкі, на сукенкі. Калі ласка, запрашаем!
На думку Сяргея Верамеенкі, зараз у людзей не шмат грошай, але пакупнікі ўсё роўна заходзяць набыць нейкія адметныя рэчы, якія не знойдзеш нідзе ў горадзе.
– Бліжэй да лета купляюць цішоткі, купляюць швэдары. Канешне, я разумею, што крызіс, але людзі ўсё роўна абнаўляюць свой гардэроб. Будзе прыгожа, калі ваш гардэроб будзе азначаны якімі-небудзь адметнымі рэчамі. Што тычыцца іншай прадукцыі. Сувеніры, канешне, ужо менш купляюць. Як заўсёды купляюць у нас гарбату.
Прадпрымальнік спадзяецца, што гарадзенцы нават у цяжкія хвіліны будуць наведвацца ў „Адметнасць”, каб набыць рэчы з беларускай сімволікай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча