Гарадзенская антыкавярня „Жывы час” пераехала
Першая і пакуль адзіная ў Гародні антыкавярня „Жывы час” пасля летне-асенняга перапынку адкрылася па новым адрасе – на вуліцы Маркса. Падчас сустрэчы гасцей чакала справаздача па выніках першага сезона працы, жывая музыка і выступленні артыстаў.
Пра адкрыццё і далейшыя планы, распавяла адна з уладальніц Марыя Жамойда:
– Пясочнае шоў Ані Каханоўскай, быў танцавальны нумар ад Дануты з танцавальнай кампаніі “Пачатак”, ну і канешне ж была музыка. Будуць новыя трэнінгі для дарослых, будуць новыя мерапрыемствы для дзяцей, будзе навагодняя елка для самых маленькіх, для старэйшых дзетак плануем зрабіць невялікі тэатр. Для дзяцей таксама будуць трэнінгі, майстр-класы і многа новых настольных гульняў.
Антыкавярня „Жывы час” на сваё адкрыццё сабрала некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, сярод якіх былі журналісты і музыкі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня