Гарадзенская крама „Цудоўня” пераязджае
Гарадзенская „Цудоўня”, месца, дзе ладзяцца сустрэчы з вядомымі гісторыкамі і музыкамі, творчыя спатканні з вядомымі гарадзенцамі і аўтарамі кніг мяняе свой адрас.
За некалькі апошніх год пляцоўка „Цудоўня”, што знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Найдуса і Вялікай Траецкай, стала месцам сустрэч гарадзенскай творчай інтэлігенцыі і нацыянальна арыентаванай моладзі.
Пра будучы пераезд распавядае ўладальнік „Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
– Мы пераязджаем на Кірава 3 – гэта паміж домам Заменгофа і турмой, паміж двума гістарычнымі будынкамі. У адным з іх Напалеон Орда ствараў свае знакамітыя малюнкі, а ў другім напрацягу некалькіх гадоў жыў чалавек, які стварыў міжнародную мову Эспіранта. 15-га сакавіка мы ўжо будзем на новым месцы. То бок пераезд пачнецца крыху раней, а запланаваная дата адкрыцця новага памяшкання 15-га сакавіка.
Андрэй Несцяровіч канстатуе, што запланаваная сустрэча з Андрэем Вашкевічам яшчэ пройдзе ў старым памяшканні, а новае месца, куды пераедзе „Цудоўня”, будзе большым па памеры.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня