«Гарадзенская шляхта: Бандыты і героі»



У Гародні прайшла публічная лекцыя на тэму: «Гарадзенская шляхта: Бандыты і героі». Сустрэча з гісторыкам Віталём Галубовічам, аўтарам манаграфіі пра беларускую шляхту, прайшла ў арт-галерэі «Крыга».  Прадметам абмеркавання былі гарадзенскія шляхцічы ў XVI – XVIII стагоддзях.

Кажа Віталь Галубовіч:

— Гэтае жыццё ў Гародні віравала дзякуючы адной інстытуцыі, якая зноў такі некалькі гадоў была прадметам даследаванняў. Дзякуючы Гарадзенскаму сойміку. Шляхта прыязджала і рэгулярна былі адпаведныя паседжанні: яны дыскутавалі, «пускалі кроў» — страляніну ўчынялі. Шляхты прымала такія пастановы, якія на сённяшні дзень можна было б нават перачытаць, бо пад пэўным ракурсам яны ніколі не губляюць сваёй актуальнасці.  

Гісторыя гарадзенскай шляхты, асобных шляхецкіх родаў альбо вывучана толькі часткова, альбо зусім не даследавана. Асабліва гераічныя ўчынкі гарадзенцаў — да такога меркавання прыйшлі ўдзельнікі лекцыі і дыскусіі.

P1230021

P1230022

P1230023

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня