Гарадзенская «Цудоўня» прапануе новыя кнігі



Гарадзенская этнакрама «Цудоўня», што працягвае працу падчас недакаранціну, прапануе сваім пакупнікам шмат сучаснай беларускай літаратуры.

Пра навінкі кніжных паліц «Цудоўні» распавядае яе ўладальнік Андрэй Несцяровіч:

– Нават у гэты час некаторыя з выдаўцоў адважваюцца выдаваць кнігі, і сярод гэтых выдаўцоў Андрэй Янушкевіч. З’явіліся тры яго новыя кнігі, якія зусім нядаўна выйшлі – Сяржука Балахонава «Бог кахання Марс», гэтакая паўнавуковая фантастыка ад нашага сучаснага беларускага гомельскага Драздовіча ад літаратуры. Гэта «Тыль» Даніэля Кельмана – вольная інтэрпрэтацыя на тэму Тыль Уленшпігеля ў яго адным антуражы.

Андрэй Несцяровіч канстатуе, што на паліцах «Цудоўні» можна знайсці кнігі, якіх няма больш нідзе ў Гародні:

– Падлеткавы раман з катэгорыі Эдалт Янг «Гарэзлівы пацалунак» ад Евы Вайтоўскай. Прычым Ева Вайтоўская – гэта сцэнічны літаратурны псеўданім. Для тых, хто чытае, і чытае сучасную беларускую літаратуру рэгулярна, я думаю, што стыль будзе пазнавальны. Вы мусіце пазнаць сапраўдную аўтарку, але зразумела, што я не скажу хто хаваецца за гэтым псеўданімам. Таксама зноў з’явіліся «Вяртанні Ліліт» Шаровай, Чарнякевіча «БНР. Триумф побеждённых», «Польская кухня» Фургалінскай і пару асобнікаў Альгерда Бахарэвіча «Мае дзевяностыя».

Па словах Андрэя Несцяровіча, кнігі з «Цудоўні» карыстаюцца попытам нават падчас пандэміі каронавірусу і ў крамы працуе дастаўка па горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча