Гарадзенскі абласны драмтэатр выступіць у Слоніме



Гарадзенскі абласны драматычны тэатр 23 лютага ажыццявіць аднадзённыя гастролі ў Слонім. На сцэне Слонімскага драматычныга тэатра гарадзенскія артысты пакажуць два спектаклі. Юныя гледачы паглядзяць чароўную казку “Дзве Марфушы”, аўтарам і рэжысёрам якой з’яўляецца Аксана Машынкова. У пастаноўцы Аксаны Машынковай дарослыя гледачы ўбачаць спектакль “Вельмі простая гісторыя” па п’есе Марыі Ладо.

Слонімскія артысты на сцэне Гарадзенскага абласнога драмтэатра 23 сакавіка парадуюць дзяцей спектаклем “Чырвоная шапачка” па п’есе Сяргея Астраханцава ў пастаноўцы рэжысёра Васіля Сяўца. А 30 сакавіка гарадзенскія артысты зноў завітаюць у Слонім са спектаклямі “Сланяня і месяц” і “Вельмі простая гісторыя”.

Беларускае Радыё Рацыя