Гарадзенскі абласны фестываль “Слонімскія цудадзействы”



У Слоніме ў суботу, 13 красавіка,  пачаўся Гарадзенскі абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Фестываль адкрыў узорны тэатральны калектыў “Купалінка” Слонімскага цэнтра культуры (кіраўнік Святлана Наўгародская) спектаклем “Жыла-была Сыраежка” па п’есе В.Зіміна.

Дарэчы, спектаклі юныя артысты вобласці паказваюць не толькі на сцэне цэнтра культуры і адпачынку, але і на сцэне мясцовага драмтэатра. Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых паглядзелі спектаклі “Заяц і чараўніцтва” з Ліды, “Дзюймовачка” з Гародні, “Мішкіны шышкі” з Малой Бераставіцы, “Як сямёра казлянят ваўка прыручылі” з Мінойтаўскага цэнтра культуры Лідскага раёна, “Звычайны цуд” з Астрына Шчучынскага раёна, а таксама свае спектаклі паказалі артысты з Дзятлава, з Гарадзенскага гарадскога цэнтра культуры, з Мастоў і іншых гарадоў. 

У нядзелю ўсе ўдзельнікі “Слонімскіх цудадзействаў” паглядзяць новы спектакль Слонімскага драмтэатра “Чырвоная шапачка”.

Алена Кузьміцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара