Гарадзенскі арнітолаг распавёў пра біяразнастайнасць
Адзін з вядомых гарадзенскіх арнітолагаў Зміцер Вінчэўскі ў межах курсаў «Мова Нанова» навучаў гарадзенцаў біяразнастайнасці.
Гэтым разам заняткі мелі назву «Экалогія». Лекцыя была прысвечана розным відам жывёлаў і птушак, іх навуковаму вывучэнню, а таксама таму, што вывучае навука пад назвай «экалогія».
Рэдактар сайта «Птушкі Штодня», Зміцер Вінчэўскі, параіў жыхарам Гарадзеншчыны захоўваць прыродныя тэрыторыі:
—Трэба захоўваць тыя прыродныя тэрыторыі, якія навокал нас, альбо яшчэ лепш тыя, што далёка ад нас: там, дзе біяразнастайнасць нашмат большыя. Гэта, экватарыяльныя экасістэмы, трапічныя экасістэмы. Каб не парушаць іх, таму што зразумела, што ёсць такі прынцып: чым больш разнастайная экасістэма, тым больш яна ўстойлівая. Тая шкода, якую мы можам нанесці яна, як бы сама, ўзнаўляецца, аднаўляецца экасістэма. Тое ж, што тычыцца тых штучных экасістэмаў, якія мы стварылі: сельскай гаспадаркі, гарадскіх асяроддзяў, нашых паселішчаў, дык мы бачым, што каб падтрымліваць іх у такім стане, які нам падабаецца, патрэбныя вялікія рэсурсы.
Хто будзе наступным госцем на занятках гарадзенскай «Мовы Нанова» арганізатары пакуль трымаюць у таямніцы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня