Гарадзенскі фатограф прадставіў інтэрнэт-праект “Дзверы майго горада”



Гарадзенскі фатограф Ілля Гелей прадставіў свой новы інтэрнэт-праект “Дзверы майго горада”. На думку аўтара гэта спроба звярнуць увагу на такі элемент архітэктуры горада, як дзверы будынкаў, якія знаходзяцца ў цэнтры Гародні і ў раёне Новы свет.

На фотаздымках ёсць як драўляныя дзверы даваеннай эпохі, так і сучасныя ўзоры:

– Праект прысвечаны разнастайнасці гарадзенскіх дзвярэй, менавіта тых, якія размяшчаюцца на старых будынках, у тым ліку на помніках архітэктуры. Сітуацыя заключаецца ў тым, што калі будынак, напрыклад, рэстаўруецца, то тады дзверы проста выкідаюцца ці ідуць на будаўнічыя шчыты. Менавіта тая гістарычная каштоўнасць, якую яны нясуць у сабе, усё ж такі гэта нейкі прадмет дойлідства, прадмет нейкага рамяства, ён назаўсёды страчваецца.

Пакуль праект з 18 здымкаў можна ўбачыць толькі ў інтэрнэце, але аўтар спадзяецца, што неўзабаве атрымаецца зладзіць фотавыставу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота vk.com