Гарадзенскі гурт Mister X вярнуўся з турнэ па Еўропе
Музыкі за тры тыдні праехалі па сямі еўрапейскіх краінах і далі амаль 20 канцэртаў. Яны выступалі ў Жэневе, Парыжы, а таксама ў гарадах Нямеччыны і Славаччыны.
Паводле вакаліста – Ігара Банцара – амаль паўсюль у Еўропе можна знайсці аднадумцаў паводле палітычных перакананняў і музычных густаў:
– Ты знойдзеш сяброў паўсюль – ці то на поўначы Францыі, ці ў «зажратай» Швейцарыі, ці ў самых смярдзючых сквотах Германіі. Таму, у прынцыпе, гэта асноўны ўрок, які насамрэч вельмі выдатны, які выдатна паказвае, што гэтая так званая ідэалогія мульцікультуралізма, якая зараз вельмі крытыкуецца ў Еўропе і таксама ў Беларусі, яна ўсё ж такі мае падставы для існавання, і на маю думку, гэта вельмі файна, калі ты прыязджаеш у далёкія краіны, за тысячы кіламетраў, і сустракаеш там аднадумцаў.
Гарадзенцы выступаюць пераважна ў Польшчы ды іншых краінах, бо ў Беларусі іх выступы знаходзяцца фактычна пад забаронай. У канцы лістапада музыкі выпраўляюцца ў чарговы канцэрты тур – у Бельгію, Нямеччыну і Люксембург.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя