Гарадзенскі мастак атрымаў польскую ўзнагароду



Кіраўнік Саюза польскіх мастакоў пра Саюзе палякаў на Беларусі, мастак Генадзь Піцко атрымаў залаты медаль за развіццё польскай культуры па-за межамі Польшчы ад арганізацыі “Wspolnota Polska”.

Для яго гэта ўзнагарода з’яўляецца падзякай за працу ў Саюзе польскіх мастакоў.

Распавядае Генадзь Піцко:

– 9 гадоў свайго жыцця я прысвяціў Таварыству польскіх мастакоў, за гэты перыяд было арганізавана сотні зборных ды індывідуальных выстаў, пленэраў, у тым ліку міжнародных. Насамрэч вялізны аб’ём грамадскай працы быў зроблены. Вось такі падарунак атрымаў практычна на дзень нараджэння. Для мяне гэта канешне не толькі мая заслуга, але і заслуга ўсяго нашага таварыства, бо за апошнія дзевяць гадоў не было ніякіх узнагарод абсалютна.  

Апроч Генадзя Піцко срэбным медалём быў уганараваны гарадзенскі мастак Андрэй Філіповіч. Генадзь Піцко спадзяецца, што падобныя ўзнагароды ў бліжэйшы час атрымае яшчэ шэраг гарадзенскіх творцаў.

Беларускае Радыё Рацыя