Гарадзенскі Mister X рушыць у еўратур
Гарадзенскі стрыт-панк гурт Mister X выпраўляецца выступаць у гарадах Нямеччыны і Нідэрландаў.
Пра тур гурта распавядае яго вакаліст Ігар Банцар:
– Гурт Mister X – найбольш кансультуючы ў Заходняй Еўропе з гарадзенскіх гуртоў. Мы будзем у Нямеччыне з 1 па 11 траўня. Пасля яшчэ два дадатковыя канцэрты ў Амстэрдаме. Два з лішнім тыдні правядзём у Заходняй Еўропе. Я лічу, што гэта дастаткова высокі паказчык. Напрыклад, цягам першага тыдня мы будзем выступаць на трох даволі буйных і міжнародных фестывалях. Безумоўна, гэта ўсё underground, DIY. У гэтым туры мы едзем з сябрамі з Масквы – гэта даволі вядомы гурт What We Feel. І гэта будуць выступы на буйных пляцоўках.
Ужо 1 траўня адбудзецца выступ гурта ў Берліне і Дрэздэне, а затым музыкаў чакаюць у іншых еўрапейскіх гарадах, а поўны расклад туру можна даведацца на старонках сацыяльных сетак гурта.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня