Гарадзенскі музей Васіля Быкава можа пераехаць
У Гародні выберуць новае месца для музея Васіля Быкава. Падтрымаць грамадскую ініцыятыву даручыў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
Прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся да старшыні аблвыканкама з просьбай падтрымаць ідэю аб выдзяленні асобнага будынку для музея імя В. Быкава і надання яму статусу дзяржаўнага, перадае БелТА.
Сёння ў Гародні дзейнічае невялікі музей на грамадскіх пачатках. Яго стварылі актывісты Гарадзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Гэты невялікі пакой у офісным будынку па вуліцы Савецкай, які не прыстасаваны для наведвання экскурсійнымі групамі.
