Гарадзенскі некропаль з’явіўся ў інтэрнэце



У Гародні прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы „Варштат ідэй” прадставілі віртуальную вандроўку па гарадзенскім некропалі. Цяпер помнікі знакамітасцяў, сярод якіх Эліза Ажэшка і Міхась Васілёк, маці Багдановіча і помнік заснавальніка гарадзенскага заапарку Яна Каханоўскага, можна ўбачыць на адмысловай старонцы. Кожны прысутны ў гараденскай краме Ц атрымаў папяровую мапу-буклет некропаля, таксама кансультацыю даследчыкаў, краязнаўцаў пра гісторыю каталіцкіх і праваслаўных могілак.

moh1

Пра старыя гарадзенскія могілкі і іх мапу распавядае Тацяна Касатая:

– Мапа ўключае найбольш важныя аб’екты, магілы знакамітых гарадзенцаў, дзеячаў беларускай, польскай і расейскай гісторыі і культуры. Усе яны былі нанесеныя на анлайн-мапу.

Гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

– Мы маем дачыненне да 200-гадовай традыцыі будаўніцтва надмагілляў у самых розных стылях і тэхналогіях. І вось такога багацця сёння ў Беларусі нідзе больш няма.

Сустрэча  адбылася ў межах гарадзенскіх Гістарычных аўторкаў, што за некалькі апошніх месяцаў сталі традыцыйнымі, і мела агульны назоў “Дзяды”. На падобных сустрэчах выступалі Генадзь Семянчук і Андрэй Чарнякевіч, Віталь Карнялюк і Зміцер Люцік.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня