Гарадзенскі паэт і кампазітар Яўген Петрашэвіч адзначыў сваё 85-годдзе



Адзначыўшы 85-гадовы юбілей вядомы гарадзенскі паэт і кампазітар Яўген Петрашэвіч не спыняецца на дасягнутым і надалей займаецца творчай дзейнасцю: піша новыя мелодыі і вершы, якія ўслаўляюць Прынёманскі край і радуюць прыхільнікаў ягонага таленту. Вялікая частка творчай спадчыны Яўгена Петрашэвіча прысвечана зямлі, на якой ён нарадзіўся і вырас: сотні мелодый і вершаў, якія ўслаўляюць родны край і паказваюць хараство гэтых мясцінаў. Сваё захапленне творчасцю Яўген Петрашэвіч называе наканаваннем лёсу:

– Мая гульня ў музыку стала маёй прафесіяй, стала маёй арбітай. І я лічу, што я паслухмяны чалавек, і я служу на гэтай арбіце, не думаючы пра нейкія здабыткі. Проста вось сонца свеціць і не патрабуе апладысментаў. Так я ўладкаваны і нічога не магу змяніць.

Яўген Петрашэвіч з’яўляецца стваральнікам легендарнага фальклорнага гурта “Гарадзенскія дударыкі” – удзельніка шматлікіх міжнародных фестываляў як ў Беларусі, так і ў многіх краінах Еўропы – Францыі, Даніі, Швецыі і Польшчы. З’яўляецца выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь і настаўнікам такіх вядомых музыкантаў, як Леанід Захляўны і Віктар Войцік.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя