Тэатр “Бачонак” праводзіць кастынг
Гарадзенскі народны эксперэментальны тэатр-студыя “Бачонак” напярэдадні новага тэатральнага сезону правядзе кастынг для новых акцёраў.
Галоўны рэжысёр тэатра Сяргей Бачкоў кажа, што пяцігадовы юбілей калектыва патрабуе новых твараў для будучых пастановак:
– Звычайна для кожнага тэатра пяць гадоў – гэта нейкая ступень. Праз кожныя пяць гадоў трэба абнаўляць кроў, трэба ўліванне новых, свежых сіл, новых талентаў, новых мастацкіх помыслаў. Таму і мы вырашылі ў народна эксперыментальным тэатры-студыі “Бачонак” зрабіць кастынг праз пяць гадоў, на які мы запрашаем таленавітых юнакоў, дзяўчат і людзей сталага ўзросту ад 18 да 100.
Разам з новымі пастаноўкамі акцёраў чакаюць бясплатныя курсы тэатральнага мастацтва. За пяць гадоў свайго існавання тэатр паставіў адзінаццаць спектакляў.
Кастынг пройдзе з 15-га па 18-га верасня ад 18-ай да 21-ай гадзіны па адрасе вуліца Дзяржынскага дом 1.
Якуб Сушчынскі, Беларсукае Радыё Рацыя, Гародня