Гарадзенскія «Дзецюкі» выступяць на фэсце Rock na Bagnie



Вядомы беларускі гурт з Гародні выступіць на вялікім  польскім фэсце Rock na Bagnie у горадзе Гонёндз.

Гарадзенцы будуць выступаць сярод такіх вядомых гуртоў як Armia, Lao CHE, Sexbomba ды іншых.

Пра будучы канцэрт кажа музыка Алесь Дзянісаў:

— Гэта магчымасць увогуле выступіць перад шырокай публікай, на добрай сцэне, з добрым гукам. Польшча — гэта для нас месца, дзе мы граем больш чым у Беларусі. Польская публіка нам блізкая і мы для іх блізкія. Мы ўжо гурт, якія можна назваць часткова польскім.  Нягледзячы на тое, што Rock na Bagnie — гэта малады фестываль, але ён даволі ўжо засвечаны фестываль, які шмат чаго сказа пра сябе. Для нас гонар выступіць на ім і спадзяёмся, што гэта будзе выхад далей, на больш буйныя фестывалі.

Гарадзенцы будуць выступаць на другі дзень фестывалю, кошт квітка на адзін дзень — 40 злотых. Уся інфармацыя і праграма мерапрыемства ёсць на яго афіцыйнай старонцы ў інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя