Гарадзенскія “Дзецюкі” выступяць ў Беластоку



Вялікі 2-гадзінны сольны канцэрт забароненага ў Беларусі гурта “Dzieciuki” з праграмай “Лютыя” адбудзецца 25 лютага ў  беластоцкім клубе GVINT. Музыкі абяцаюць выканаць як старыя ревалюцыйна-пратэстныя песні “Лясныя браты”, “Хлопцы-балахоўцы”, так і свежы матэр’ял “Дзецюкоў”, які рыхтуецца для новага альбома.

Распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:

– Як мінімум прэзентуем тры зусім новыя песні, але нельга казаць пра тое, што гэта новая праграма. Мы проста не далі рады падрыхтаваць так шмат новых песень. Таму гэта ў нейкім сэнсе старая, а ў нейкім – новая праграма. Мы выканаем песні з першага і другога альбомаў плюс тры новыя песні.

Пачатак канцэрту а 19-й гадзіне. Квіткі на канцэрт магчыма набыць па ўсёй Беларусі на kvitki.by, у касах горада, у салонах сувязі “Евросеть”, “Связной”, а таксама ў Менску ў офісе без камісіі па вул.Інтэрнацыянальная, 11А-32. Турыстычныя фірмы ў Менску арганізуюць бас-туры на канцэрт гурта і можна паехаць на паўтара альбо тры дні. У праграме тураў апроч наведвання канцэрта  – экскурсія па Падляшшы і шоп-тур.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня