Гарадзенскія Dzieciuki выступяць у Віцебску і Гайнаўцы
Гарадзенскі гурт Dzieciuki рыхтуецца да канцэртных выступаў па Беларусі і Польшчы.
«Наступны выступ гурта адбудзецца ў кастрычніку ў Віцебску», – кажа лідар і адзін з вакалістаў гурта Алесь Дзянісаў:
– У нас вядома дакладна пра канцэрт 19 кастрычніка ў Віцебску. Таксама вядома пра 8 лістапада ў Гайнаўцы. Гэта будзе адзіны наш выезд сёлета, больш мы выязджаць у Польшчу не будзем. Таксама плануецца канцэрт у Вільні, плануецца яшчэ некалькі беларускіх гарадоў, яны вядомыя, не ведаю, ці ва ўсіх атрымаецца зрабіць. Але размаўляем з 7-8 гарадамі, акрамя Віцебска.
Новы альбом гурта пад назвай «Радыё Гародня» з’явіўся ў сеціве 2 верасня 2019 года, песні з гэтага альбома прагучаць у будучых канцэртных выступах.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня