Гарадзенскія філатэлісты прадставілі больш за 20 калекцый



Гарадзенскія збіральнікі паштовых марак прадставілі на Восьмай Нацыянальнай філатэлістычнай выставе “Белфіла-2015” каля 30 розных калекцый. Гэтая колькасць выставачных працаў была самай большай не толькі сярод гарадоў Беларусі, але і сярод замежных збіральнікаў, якія прадставілі на “Белфіле” свае зборы.

kol1

Свае экспанаты на выставе прадставілі восем краін свету, агульная колькасць экспанатаў была больш за 100.

kol6

 

Пра ўдзел гарадзенцаў на выставе  распавядае сябра міжнароднага журы, намеснік старшыні Беларускага таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:

– Гародня ашаламіла як узнагародамі, так і масавасцю ўдзельнікаў. З 8  краін свету была прадстаўлена 121 калекцыя, у тым ліку і 24 гарадзенскія – 15 дарослых і 9 – юнацкіх. Юнацкія – амаль 50% ад усіх удзельнікаў. Заваявалі два залатыя медалі, адзін – бронзавы, пяць – пазалочаных, астатнія – серабро.

Выстава “Белфіла-2015” адбывалася ў Менску ў нацыянальным мастацкім музеі і была прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Беларускае Радыё Рацыя