“Гарадзенскія фотагісторыі” ад Наталлі Дораш



Дакрануцца да гісторыі і сучаснасці Гародні ў фотаздымках магчыма праз фотаальбом Наталлі Дораш, што выйшаў у гарадзенскім выдавецтве “Юрсапрынт”. У альбоме, што мае назву “Гродненские фотоистории”, больш за сотню чорна-белых здымкаў, якія паказваюць розныя бакі жыцця горада.

foto5

Пра выданне распавядае Аляксандр Рыжы, галоўны рэдактар выдавецтва “Юрсапрынт”.

– Першая нашая спроба зрабіць фотаальбом з гарадзенскіх фатаграфій. У альбом увайшлі архіўныя здымкі 70-х гадоў, а таксама сучасныя фатаграфіі. Мне падаецца, што вельмі цікава будзе гэты альбом разгарнуць гадоў праз 20 і ўспомніць, што было ў наш час. Таму ў пэўным сэнсе гэта праца на гісторыю гэтага горада.

Кошт альбома прыкладна 30 рублёў, і яго ўжо праз некалькі дзён можна будзе пабачыць у гарадзенскіх кнігарнях.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня