Гарадзенскія пісьменнікі павіншавалі песняй з Днём Волі
Музычна-паэтычны гурт NZ-Harodnia павіншаваў усіх з Днём Волі ўласнай песняй. Тэкст і музыка былі прыдуманы Віктарам Сазонавым, пасля чаго творцы апрацавалі песню „Хрыстос прызямліцца ў Гародні”.
У складзе музычна-літаратурнага гурта граюць і спяваюць сябры Гарадзенскага аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў: Валянцін Дубатоўка (бас-гітара, музычны кіраўнік), Янка Трацяк (баян), Віктар Сазонаў (рытм-гітара) і Уладзімір Хільмановіч (сола-гітара).

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
