Гарадзенцам паказалі фільм пра баранавіцкую DIY-сцэну



У Гародні ў клубе RockStar для ўсіх жадаючых адбыўся прагляд стужкі пра незалежную DIY-сцэну з Баранавіч.

Пра паказ распавядае адзін з арганізатараў, дырэктар „Гарадзенскага рок-клубу” Ігар Банцар:

– Гэта было прымеркавана да выхаду фільма, які быў зроблены згодна этыкі DIY – зрабі сам. Гэта чарговы паказ. Ён мае на мэце паказаць, што можна зрабіць самому. І я спадзяюся на тое, што гэта дасць камусьці імпульс, каб усё ж такі з’явіўся фільм пра гарадзенскую сцэну, якая багатая, якая існавала дзесяцігоддзямі. І існуе надалей. І варта, каб хтосьці зрабіў кіно пра Гародню. Таму гэтыя паказы мы робім, каб можа хтосьці з маладых, актыўных захацеў зрабіць стужку пра гарадзенскую сцэну, якая чакае і не можа дачакацца свайго летапісу.

Ігар Банцар паабяцаў, што ўжо ў чэрвені гарадзенцаў чакае шэраг праглядаў пра незалежную сцэну і на іншых культурных пляцоўках Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня