Гарадзенцам паказалі “Імгненні” кахання



Выстава гарадзенскіх фатографаў Іллі Арэшкава і Міхаіла Сямёнава «Імгненне» адкрылася ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Тут прадставілі сямейныя і вясельныя фатаграфіі , што былі зробленыя ў Беларусі і Італіі ў 2014 годзе. Па задумцы аўтараў, госці экспазіцыі павінны стаць нябачнымі саўдзельнікамі падзей у жыцці закаханых і пранікнуцца гэтай атмасферай : бо шчырыя пары шчаслівыя не толькі ў дзень вяселля , але і ў паўсядзённым жыцці.

 

2 4795 1

Беларускаму Радыё Рацыя распавядае Ілля Арэшкаў:

– Па-мойму, самае адметнае тое, што на здымках галоўнае – гэта людзі, іхныя эмоцыі і тая атмасфера, якая панавала ў гэты дзень: тое, як маладыя адносяцца адзін да аднаго, як яны выглядаюць і як яны радуюцца гэтаму дню.  А ўсё астатняе, на фоне чаго гэта знята, якое надвор’е, гэта не так важна.  

Пабачыць здымкі двух маладых фатографаў прыйшлі калегі-фатографы і журналісты, а таксама зацікаўленыя прыгажосцю здымкаў гарадзенцы рознага ўзросту.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня