Гарадзенцам прадставілі „Макулатуру”



Галоўны рэдактар незалежнага выдання „Макулатура” прадставіў гарадзенцам свае часопісы і кнігі. У невялікай зале гарадзенскай арт-галерэі „Крыга” адбылася прэзентацыя апошніх кніжных навінак ад Сяргея Календы – некалькі часопісаў „Макулатура” і кніг ад самога рэдактара. Акрамя Сяргея Календы, у прэзентацыі прыняла ўдзел галоўная мастачка “Макулатуры” Васіліса Паляніна.

IMG_9052

Пра выданне Сяргей распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

Пачаў ён выходзіць 3 гады таму. Гэта наш з Васілісай сумесны праект, дзе літаратура і мастацтва на роўных пачатках ідуць. І калі ўсе прызвычаіліся бачыць ілюстрацыі як дадатак да тэксту, то тут наадварот – мастацтва ідзе як паўнавартасны твор. Гэта цалкам валанцёрскі праект, які мы прыдумалі разам з жонкай і цягнем яго. На гэтым ніхто не зарабляе. Тут іншая мэта. Мы хочам папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру. Мы ўжо зрабілі суполку, якую можна назваць арт-групай “Макулатуры”.

На сутрэчы Сяргей таксама распавёў гісторыю пра сваю кнігу, напісаную  пад псеўданімам Аляксандр Бацкель. Кожны ахвотны змог атрымаць аўдыёкнігу Аляксандра Бацкеля “Мімікрыя” ў падарунак. На сустрэчу прышлі маладыя гарадзенцы і прадстаўнік старэйшага пакалення гарадзенскіх пісьменнікаў Сяргей Астравец.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня