Гарадзенцам прапануюць згуляць у Non-Stop Game „Урбанізацыю”



У Гародні папулярныя фарматы розных гульняў-квестаў. У наступныя выходныя 16 жніўня пройдзе гульня-квэст Non-Stop Game  „Урбанізацыя”, разлічаная на гульцоў, што ўпершыню будуць удзельнічаць у падобных праектах.

Пра будучую гульню распавядае адзін з аўтараў Раман “Троллер” Алешка:  

– Зробім работу над памылкамі, выправім недахопы першай гульні, і, я думаю, крышачку спросцім, каб усе разумелі, што адбываецца. Таму што на першай гульні адзін дасведчаны гулец у камандзе рашаў, а астатнія не разумелі. І вось зараз мы робім такую гульню, каб усе маглі ўдзельнічаць і рашаць заданні.

Non-Stop Game Урбанізацыя будзе гульнёй, якая мае не цяжкія заданні і рэбусы, на розных роўнях гульцоў будуць чакаць агенты і артэфакты. Папярэдняя падобная гульня для гарадзенцаў сабрала 18 каманд, і ў ёй прыняла ўдзел амаль сотня аматараў падобных гульняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня