Гарадзенцы даведаліся пра падземныя гарады ў Беларусі
Таямніцы, што знаходзяцца пад зямлёй Берасця і Гародні, іншыя падземныя гарады Беларусі – пра гэта можна было даведацца на сустрэчы з Яўгенам Бяласіным у Гародні. Яўген, як даследчык падзямелляў Беларусі распавёў пра тое,якую небяспеку хаваюць у сябе падземныя сховішчы, куды і каму можна лезці пад зямлю.
А гарадзенцы на сустрэчы, што адбылася ў межах гарадзенскай “Мовы нанова” прапанавалі аўтару кнігі «Подземелья Бреста, крепости и…» свае варыянты падземнай Гародні.
[Not a valid template]
Яўген Бяласін падзяліўся сваімі даследваннямі са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя:
– Самае цікавае ў падземным горадзе Берасце, што ён закаркаваны наглуха. Чаму? На гэта дзве прычыны. Па-першае, таму што ў 60-ыя гады згубіліся дзеці. Не знайшлі нібыта нават. Пад царквой Цытадэлі. Таму забетаніравалі. А другая прычына: мянялася ўлада часта, а карт не было – не давалі карты падземых гарадоў. І для таго, каб пазбегнуць такама наглуха бетаніравалі. Таму зараз наша задач іх адкрыць.
Яўген Бяласін ужо на сустрэчы прапанаваў далучыцца да народнага праэкту напісання кнігі пра падземныя гарады Беларусі кожнаму прысутнаму і некалькі чалавек выказалі жаданне гэта зрабіць.
Беларускае Радыё Рацыя