Гарадзенцаў навучылі пісаць пра культуру
У Гародні прайшоў прэс-клуб, прысвечаны культурніцкай журналістыцы. Прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў памяшканні гарадзенскага “Трэцяга Сектара” распавялі пра перавагі пісання на культурныя тэмы. Сустрэча прайшла ў фармаце міні-лекцый, дыскусій і практыкумаў, экспертамі ў якіх выступалі культурніцкі аналітык, калумніст, пісьменнік Віктар Марціновіч ды кансультант па камунікацыйных кампаніях, былы прэс-сакратар “Будзьма беларусамі!” Алесь Плотка.
Пра ідэі і канцэпціі прэс-клубаў, што ладзяцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі для Беларускага Радыё Рацыя распавядае Віктар Марціновіч:
– Ідэя палягае ў тым, каб аб’яднаць журналістаў, якія пішуць у тым ліку пра культурную праблематыку. Пазнаёміць іх адно з адным. Паразважаць на тэмы, якія цікавыя, якія праблемныя, якія балючыя. І можа з боку так званых экспертаў выказаць нейкія думкі, якія могуць быць некаму карыснымі. Вось такая філасофія ляжыць у аснове гэтых прэс-клубаў. Яны вельмі няроўна праходзяць.
На сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі гарадзенскіх блогаў і незалежных СМІ, а другой часткай сённяшняга дня кампаніі “Будзьма Беларусамі!” у Гародні стала ток-шоў „Беларускасць як канцэпцыя святочнай індустрыі”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя