Гарадзенцы паспрабавалі “Смакі Гародні”
У гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час” адбылася сустрэча, арганізаваная краязнаўцамі і гісторыкамі, што вывучаюць традыцыі горада над Нёманам.
Кожны прысутны мог паспрабаваць гарадзенскі сэрнік ці пернік, селядзец ў вінным соўсе і македонскую бузу, якой частавалі наведвальнікаў цяперашней вуліцы Савецкай ў 20-я гады ХХ стагоддзя.
[Not a valid template]
Пра смакі і традыцыі распавядае гарадзенскі гісторык Тацяна Касатая:
– Кожны рэгіён мае свае адметнасці і асаблівасці ў кулінарыі, але мы пра гэта не ведаем, мы гэтым не займаеся, мы гэта не вывучаем. Зараз ідзе такая тэндэнцыя, што адчыняюцца кавярні, якія прадстаўляюць, праўда, не гарадзенскую, а беларускую кухню. Улічваючы, што ёсць нейкія асаблівасці ў Гародні мы вырашылі сваімі рукамі зрабіць стравы, рэцэпты якіх распыталі ў старых гарадзенцаў.
Чалавек, што гатаваў тую ці іншую страву распавядаў прысутным, як яна рабілася, якія складнікі спатрэбіліся і як доўга адбываўся сам працэс.
Напрыканцы сустрэчы кожны з прысутных змог паспрабаваць ці адчуць розныя адметнасці гарадзенскай кухні.
Беларускае Радыё Рацыя