Гарадзенцы развіталіся з Юркам Голубам (абноўлена)
Чын адпявання за супакой душы Юркі Голуба прайшоў у Каложскай царкве.
Апошні свой супачын ён знайшоў у вёсцы Горна, дзе нарадзіўся і дзе ёсць сваякі.
Паэты, сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў, яго калегі пакінулі вельмі добрыя згадкі пра гэтага таленавітага паэта Гарадзеншчыны.
– З Юркам Голубам было вельмі светла і вельмі шчасна. Я працавала ў музеі Максіма Багдановіча, пісала артыкулы ў сувязі з пэўнымі датамі, звязанымі з жыццём Максіма Багдановіча. А ён быў у рэдакцыі “Гродзенскай праўды”. Ён здзіўляўся, адкуль у вас такая добрая мова. Кажу: я ж з вёскі, я беларуска. І ён надрукаваў першы верш мой у гарадзенскай газеце.
– Нас звёў лёс у тым плане, што Юрка Голуб, як добры пісьменнік, свае вершы заўсёды пісаў алавіком, як казала Ларыса Геніюш. У электронным варыянце мне прыходзілася гэтыя вершы друкаваць. Гэта быў вельмі цікавы працэс, калі я друкаваў вершы, здараліся вельмі трапныя выслоўі, метафары. І я казаў: вось гэта напісаў Юрка Голуб.
– На здзелку са сваім сумленнем ён не ішоў. Не дамаўляўся з сабой. Ён казаў шчыра: гэта будзе добрая рэч, гэта будзе дрэнная рэч. Мне таксама гаварыў. Таму я яго лічу, акрамя таго, што ён мой сябар, а паміж іншым ён быў творчым бацькам, які дапамагаў многім. Многія кнігі мае ён рэдагаваў. Цёплыя ўспаміны.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Згадвалі пра яго Ала Нікіпорчык, Мячыслаў Курыловіч, Валянцін Дубатоўка.
Якуб Сушынскі, Беларукае Радыё Рацыя
