Гарадзенцы слухалі легенду беларускага рока – Лявона Вольскага



Песні з “Народнага альбому”, перамяжоўваліся з кампазіцыямі, што гучалі ў праэкце “Я Нарадзіўся тут” і песнямі з альбомаў “Крамбамбулі.

[Not a valid template]

Гаворыць Лявон Вольскі:

– Успрынялі выдатна і, мне здаецца, што публіка як быццам бы згаладнелая, бо паўтары гады таму было таксама ўсё выдатна, але было спакайней. А цяпер быў вельмі жывы, вельмі чулы прыём. Нават нечакана, што так. Уражаны. Калі скончыца “мёртвы сезон” лета, можа зноў варта пад’ехаць сюды – можа быць з Аракелянам, можа быць аднаму, можа нават з электрычным нейкім складам. 

Лявон Вольскі выступіў на выпускной вечарыне „Мовы Нанова Гародня”.

У першай частцы сустрэчы адбылося падсумаванне вынікаў працы курсаў беларускай мовы ў Гародне.

Узнагароды атрымалі лепшыя слухачы „Мовы Нанова”, якая ідзе цяпер да восені на канікулы.

Беларускае Радыё Рацыя