Гарадзенцы спявалі пад энта і старажытную музыку



Амаль дзясятак гуртоў  выступілі ў час фэсту этна і старажытнай музыкі, які адбыўся ў цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай каля гарадзенскага моладзевага цэнтру.

IMG_0273 rrВыканаўцы змянялі адзін аднога ў музычным карагодзе: «Літы Талер», «Яварына», Vuraj, «Вочы», Уладзімір Захараў, дзіцячы ансамбль «Сальтарелло», фольк-трыа Буйвід – Медзвядзюк – Адасік, Таццяна Салаўёва і Аляксандр Блахін.

Заканчэннем фэсту позна ўночы стала сярэднявечная діскатэка. Пра фэмт распавядае адзін з яго арганізатараў – Сяргей Фінскі:

– У гэтым годзе паспрабавалі быць бліжэй да народа. Вуліца Савецкая вельмі ўтульная. Вырашылі правесці другое мерапрыемства такога фармату. Не ўсе цікавяцца сярэднявечнай музыкай, таму ў мінакоў ёсць магчымасць спыніцца і паслухаць. І магчыма яны далучацца да нашага фэсту.

Такі фэст адбываецца ў Гародні другі год запар і гэтым разам галоўны арганізатар мерапрыемства – Гарадзенская філармонія – паклапацілася і пра вядоўцаў фэсту, якія абвяшчалі выступоўцаў на прыемнай беларускай мове.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава