Гарадзенцы сустрэліся з сусветна вядомым мастаком у яго майстэрні
Гарадзенскі мастак Сяргей Грыневіч, выставы якога адбываюцца па ўсім свеце, правёў у сваёй майстэрні творчую сустрэчу. Мерапрыемства выглядала як расповед пра творчы свет горада знутры, а напрыканцы была міні-экскурсія па майстэрні.
Сустрэча сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, як студэнтаў, так і людзей больш сталага веку. Мастак шмат расказваў пра сітуацыю з мастакамі ў 80-90 гады ХХ стагоддзя ў Гародні:
– У пачатку 80-х гадоў у Гародню прыехала вельмі шмат выпускнікоў Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута – так тады называлася нашая Акадэмія мастацтва. І канешне, калі не сказаць завіравала, то ўзрушылася з мёртвай кропкі мастацкае жыццё ў Гародні. Прыехала шмат манументалістаў, сталі рабіцца аб’екты, яны, канешне, былі падцэнзурныя, бо былі такія часы. Але было шмат і вартых аб’ектаў. Былі першыя Дні горада ў Парку Жылібера. Мы рабілі выставы дзіцячага малюнку.
Мерапрыемства адбылося ў рамках серыі сустрэч, прысвечаных гарадской культуры Гародні, арганізаванай кампаніяй “Будзьма Беларусамі”. Арганізатары спадзяюцца, што падобныя сустрэчы будуць працягвацца ў розных цікавых месцах горада.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава