Гарадзенцы ўбачаць партрэт Вітаўта намаляваны графітчыкам
Унікальны партрэт Вітаўта жыхары Гародні ўбачаць у двары аднаго з новабудаў. Вышыня партрэту, намаляванага менскім аўтарам Вечаславам Selenam, некалькі метраў, на маляванне гэтага партрэту пайшло каля 40 балонаў фарбы. Поўнасцю працу можна будзе пабачыць у панядзелак зраніцы.
Пра асаблівасці працы аўтар распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:
– Вітаўт мае гістарычнае дачыненне да Гародні. Імкнуся, каб была сувязь з горадам. Раней я ў Баранавічах намаляваў князя Кейстута. Вітаўт сын Кестута, і ён мае непасрэднае дачыненне да Гародні. Мне наогул падабаецца гістарычная тэматыка. Каб людзі ведалі сваю гісторыю, хаця б на вуліцы аб чымсці даведваліся.
Аўтарам ужо намаляваныя партрэты Кейстута ў Баранавічах і Боны Сфорцы ў Рагачове. Па словах мастака, яго чакаюць іншыя гарады, аднак якія і што там будзе намалявана ён трымае ў таямніцы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя