Гарадзенцы змаглі даведацца, як лаяцца па-беларуску



Пра адметнасці маргінальнай Гародні, розныя пласты грамадства ў ХІХ стагоддзі гарадзенцам распавёў даследчык і гісторык Алесь Радзюк. Даведацца, дзе маглі аблаіць і нават пабіць некалькі стагоддзяў таму ў горадзе над Нёманам можна было пад час гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова” на тэму “Лаянка”.

Чым адметная была Гародня ХІХ стагоддзя Алесь Радзюк распавёў беларускаму Радыё Рацыя.

Арыштанты, якія ўтрымоўваліся, там існавала свая субкультура, на якую аказвала ўплыў і расейская культура ХІХ стагоддзя. Калі мы кажам пра маргінальную культуру ХІХ стагоддзя, яна звязаная з салдатамі, якія былі досыць шырока прадстаўленыя ў нашым горадзе. Менавіта для расейскага кантынгента адкрываліся шынкі, і ў гэтых шынках можна было сустрэць безліч прыкладаў, безліч скаргаў, што адбываліся нейкія бойкі, нейкія сваркі, кідаліся каменямі, біліся рознымі прадметамі. Для салдатаў, для афіцераў працавалі публічныя дамы.

На занятках курсаў „Мовы нанова” некалькі дзясяткаў гарадзенцаў узгадвалі тыя выразы і словы, якімі лаяліся іх продкі.

* * *

Пра тое, якую лаянку выкарыстоўвалі жыхары старажытнай Гародні, і дзе можна было пачуць ў горадзе лаянку і праклёны, даведаліся слухачы гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова”. Гісторык Алесь Радзюк нагадаў жыхарам горада над Нёманам пра тое, што апроч культурнай Гародні існавала Гародня і маргінальная.

IMG_7845 1

А пра тое, што мова не можа абыходзіцца без ланкі і праклёнаў, нагадаў вядучы гарадзенскіх курсаў Ігар Кузмініч:

– Любая мова жывая тады, калі ахоплівае ўсе галіны жыцця, у тым ліку – і маргінальныя. У гэтым сэнсе сённяшні занятак павінен быў не навучыць лаяцца, а паказаць, што ў старадаўнія часы выкарыстоўваліся словы, якія былі абразлівымі. І паходжанне гэтых слоў, сам падыход да лаянкі ў тыя часы, і ў беларускай мове ў прыватнасці, адрозніваецца ад падыхода, які выкарыстоўваўся ў апошнія часы савецкага перыяду,  альбо ў расейскай традыцыі.

Гарадзенцы змаглі на практыцы ўмацаваць свае веды пра лаянку і праклёны, калі разбіліся на маленькія групы і кожная з групаў ўзгадвала пра тыя праклёны, якімі лаяліся іх продкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня