Гародня: апошняя кніга Віктара Саяпіна
У Гародні выйшла ў свет апошняя супольная праца краязнаўцы Віктара Саяпіна і гісторыка Андрэя Вашкевіча – кніга пра лікёра-гарэлачны завод у Гародні.
Выдаўцом гэтай амаль 200-старонкавай працы з’яўляецца дырэктар выдавецтва „ЮрСапрынт” Аляксандр Рыжы:
– Гэта такая першая спроба зрабіць кароткі агляд гісторыі вытворчасці моцных напояў у Гарадзенскім рэгіёне, які больш звязаны з Гарадзенскім лікёра-гарэлачным заводам. Ён пачаў працу амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Кніга вельмі цікавая, вельмі цікавыя здымкі.
Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін адыйшоў у іншы свет 2 лютага 2017 года.
Ён быў адным з самых знакамітых краязнаўцаў і журналістаў Гародні. Улады паабяцалі, што ўжо ў 2019-м годзе у адным з новых мікрараёнаў горада з’явіцца вуліца імя Віктара Саяпіна.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота facebook.com