Гародня: арт-праект Ірэны Гудзіеўскай «Сімвалы Беларусі. У пошуках …»
У Гарадзенскай выставачнай зале адбылося адкрыццё ўнікальнага фотапраекту пад назвай «Сімвалы Беларусі. У пошуках … » .
Аўтарка праекту Ірэна Гудзіеўская лічыць, што апроч паўсотні фота, прадстаўленых у Гародні, яна таксама рэкламуе цэлую краіну пад назвай Беларусь:
– Пра сімвалы Беларусі: пра зубра, пра буслоў, пра жаночую прыгажосць і так далей. Кожнаму сімвалу менская радыёстанцыя “Минская волна” і Лёля Багдановіч напісалі казку ў падтрымку гэтага праекта.
Аляксандр Ласмінскі, кіраўнік народнага фотаклуба “Гродна”, лічыць гэты праект візітоўкай Беларусі:
– Яна, як фотамастачка, аб’ехала ўсю Беларусь. Ірэна здымае нашы краявіды і тое, што з’яўляецца сімваламі, – гэта лён, буслы нашыя, прыгожыя палеткі, дзяўчыны, прыгажэй за якіх, напэўна, няма на свеце.
На адкрыцці выставы можна было пачаставацца вырабамі гарадзенскіх прадпрыемстваў, а таксама пабачыць выступы студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта і каледжа мастацтваў, прысвечаныя прыгажосці Гародні і ўсёй Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня