Гародня: дыктоўка, якую чытала Ціханоўская



Агульнанацыянальная дыктоўка, якую чытала Святлана Ціханоўская да Дня роднай мовы сабрала ў памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця паўсотню гарадзенцаў.

Для большасці прысутных  – гэта дыктоўка стала знакавым мерапрыемствам:

– Мы павінны вывучаць і ведаць нашую родную мову. Не забываць, што беларуская – нашая родная мова.

– Не забывайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі.

РР: Першы раз прыйшлі, ці ўдзельнічалі ў папярэднія гады на нацыянальнай дыктоўцы?

– Так, ва ўніверсітэце я пісала ў мінулым годзе. Калі ёсць магчымасць, я заўсёды стараюся прыходзіць.

– Дыктоўка вельмі адметная, таму што яна адбывалася пад камандаваннем пані прэзідэнткі, да таго ж настаўніцы. Яна вельмі цудоўна прачытала. Вось так мы беларусы чарговы раз выкруціліся з гэтай хваробы, якая на нас навалілася.

Напісаць дыктоўку, якую Святлана Ціханоўская чытала праз свой ютуб-канал, можна ў любы дзень, а разам з гарадзенцамі яе пісалі амаль 30 тысяч чалавек у розных краінах свету. А гарадзенцам, што ўдзельнічалі ў напісанні дыктоўкі ўручылі прыгожыя  памятныя магніты і асадкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча