Гародня: копія гравюры Цюнта ўпрыгожыла фасад гімназіі №10
У Гародні фасад гімназіі №10 упрыгожыла копія гравюры Цюнта.
Графіці выканалі мастакі з дызайн-студыі “Zadelo”.
Гравюра Адэльгаўзера-Цюнта („Vera designatio urbis in Littavia Grodnae” — «Сапраўднае апісанне горада Гродна ў Літве») — адна з самых старых выяў Гародні, надрукаваная ў 1568 годзе ў Нюрнбергу.
Яна стала каштоўнай крыніцай па вывучэнні старажытнай Гародні. На ёй адлюстраваныя Каложа, Фара Вітаўта, Стары замак ды іншыя архітэктурныя абʼекты, а таксама чалавечыя постаці, хатняя жывёла, расліннасць, побытавыя дробязі ды іншае.
15 чэрвеня ў Новым замку прайшло мерапрыемства, прысвечанае важнай для гораду падзеі – прэзентацыі адноўленай копіі гравюры, якую выканала студыя imago.by да 450-гадовага юбілею яе стварэння.
Гравюра стала сапраўдным брэндам Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
