Гародня: “Фотасвет” Аляксандра Луцэнкі



У памяшканні гарадзенскага фотаклуба “Гродна” адбылося адкрыццё выставы актора і фатографа Аляксандра Луцэнкі. На здымках – вядомыя гарадзенцы і здымкі горада, дзеці і сталыя людзі.

Пра сваю выставу распавядае аўтар, Аляксандр Луцэнка:

– Гэта свет, які вакол мяне. Але калі гэта мой фотасвет, то гэта самае цудоўнае, што я бачу. Бо бывае я фатаграфую не самае прыгожае. Бо свет складаецца і з прыгожага, і з брыдкага.  І гэтае агульнае і складае тое, што называецца жыццём.

На выставу прыйшлі гарадзенскія фатографы, а таксама асобы, што прадстаўленыя на здымках. Выставу можна наведаць цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня