Гародня: Каліноўскі на паштоўках



Унікальныя паштоўкі з выявай Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-64 гг. можна атрымаць за “дзякуй” у гараденскай краме “Адметнасць”. Распаўсюд паштовак адбываецца ў межах кампаніі #Kalinouski2019.

Кажа кіраўнік крамы “Адметнасць” Сяргей Верамеенка:

– На гэтым тыдні крама „Адметнасць” разам з крамай „Імбрык.бай”, дзякуючы мастаку Яну Мяльніцкаму, праводзіць бясплатны распаўсюд паштовак, прысвечаных нашым паўстанцам-каліноўцам. Паштоўкі выкананы ў вельмі цікавым стылі — чорна-белым. Вельмі зараз модным. Таму запрашаю, шаноўнае спадарства, калі ласка прыходзьце, далучайцеся да праграмы #Kalinouski2019 і прыходзьце ў краму, каб атрымаць гэтыя паштоўкі.

Да кампаніі #Kalinouski2019 штотыдзень далучаюцца новыя асобы і ініцыятывы, а цягам апошніх пяці дзен адбываецца вершаваная эстафета, пад час якой чытаюцца вершы і спяваюцца песні, прысвечаныя паўстанню Каліноўскага.

Беларускае Радыё Рацыя