Гародня: канцэрт да 90-годдзя з дня нараджэння Яўгена Глебава



Студэнцкі духавы аркестр беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі выступіць у Гародні. На плошчы Леніна 2-га верасня а 18-00 гадзіне пройдзе канцэрт, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор праекта Максім Расоха. У праграме канцэрта музыка Яўгена Глебава да кінафільмаў: „Леташняя кадрыля”,  „Вясновая казка”, „Я родам з дзяцінства”, „Дзікае паляванне караля Стаха” ды іншыя.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня