Гародня: “Міфы Беларусі” на цішотках
Эксперыментальная серыя цішотак, на якіх паказаныя міфалагічныя істоты Беларусі, выдадзена ў Гародні.
Пра адметнасць праекту распавядае адзін са стваральнікаў Андрэй Несцяровіч:
– Першая чацвёрка – гэта Кумільган, Стрыга, Вадзяніца і Зазойка. Гэтыя персанажы бліжэй да людзей. Калі мы іх рабілі, чытаючы апісанні вельмі цікава было спалучаць гэта з людзьмі. То бок, гэта рэальныя характары, рэальныя асаблівасці людзей. Нарэшце праект, які цягнуўся некалькі месяцаў, атрымаў новы віток развіцця. І вось паціхеньку з Гародні раз’язджаецца па Беларусі першая чацвёрка пачвар.
Пабачыць і замовіць цішоткі, што цягам апошніх двух месяцаў рыхтаваліся да выпуску гарадзенскімі стваральнікамі, можна ў “Цудоўні”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
