Гародня: “Мова Нанова” ў новым фармаце



Брыгіцкі кляштар Гародні стаў месцам, дзе ў выглядзе экскурсіі адбыліся моўныя курсы “Мова Нанова. Гародня”. Экскурсія адбылася ў сценах кляштара, яго скляпеннях, а таксама ў самай старажытнай драўлянай пабудове горада – лямусе.

 Пра адметнасць экскурсіі распавядаюць удзельнікі сустрэчы:

–  Магчымасць акунуцца ў гісторыю, пабачыць розныя рэчы, якія так проста штодзённа не пабачыш: і абразы, і гістарычныя рэчы, розныя машынкі для друку, кнігі.

– Мяне вельмі ўразіў дворык, там трапляеш у нейкі іншы свет, зусім не чуваць горада, толькі вельмі добра чуваць суразмоўцу. Вельмі ўтульны.

–  Спадабалася тым, што зайшлі ў такія адметныя куткі Гародні, якія былі доўгі час зачыненыя для іншых і выклікалі цікавасць таму, што ў іх патрапіць  было практычна немагчыма.  То гэта была тэрыторыя шпіталю, то потым гэта тэрыторыя знаходзілася на рэканструкцыі

 19 красавіка на наступных занятках “Мовы Нанова” ў Гародні выступіць вядомы бард і выканаўца Віктар Шалкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча