Гародня: некалькі тысяч здымкаў у музеі Януша Паруліса



Больш за дзве тысячы здымкаў жыхароў Гародні ХІХ – ХХ стагоддзя можна пабачыць на выставе “Мінаюць гады, застаюцца толькі фота”. Выстава распачала сваю працу ў першым прыватным музеі побыта ў Гародні.

Што магчыма ўбачыць у гэтай экспазіцыі, распавядае яе стваральнік, збіральнік гарадзенскай даўніны Януш Паруліс:

– Не збіраў гэтыя альбомы, яны выпадкова трапілі да мяне. Некаторыя трапілі з сямейнымі фотаздымкамі, некаторыя пустыя. І так атрымалася, што сабралася больш 50-ці. І ўсе альбомы гарадзенскія, то бок тых людзей, якія жылі ў Гародні.

Па словах Януша Паруліса, наведнікі музея цікавяцца не толькі старымі здымкамі, але і рэчамі гарадзенцах, што жылі ў мінулыя часы.

– Гэта залежыць ад катэгорыі людзей. Некаторыя прыходзяць і пытаюцца: дзе паштоўкі, дзе фотаздымкі, пакажы. Гэта шмат каго цікавіць. Але тут ёсць і іншае на што глядзець, тут ёсць карціны, тут ёсць розныя рэчы – напрыклад, старое шматколернае шкло фабрыкі “Нёман”. Чалавек любіць глядзець на тое, што зіхаціць.

Экспазіцыя старых фатаздымкаў будзе працаваць у гарадзенскім музеі даўніны да канца лета, і апроч самых здымкаў тут таксама магчыма ўбачыць старыя фотаапараты і рэчы штодзеннага побыту.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя